У Варшаве адбылася чарговая акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Беларуская дыяспара з традыцыйна бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі, на якіх былі асуджэнні беларуска-расейскіх рэжымаў.
На акцыі выступоўцы заклікалі да актыўнай падтрымкі палітвязняў, кажа Ганна Федаронак:
– Акцыя прысвечана таму, што Сафіі Сапезе далі шэсць гадоў і вялікі штраф.
– Трэба змагацца за нашых палітвязняў: лісты, паштоўкі – гэта тое. што мы можам цяпер зрабіць, грашовыя пераводы таксама.
Не абышлося без скандалу. Беларускіх радыкалаў на гэты не дапусцілі да мікрафону. Іх агрэсіўныя выступы надакучылі людзям. Па завядзёнцы, дарваўшыся да мікрафона, яны кляймяць удзельнікаў акцыі, як наймітаў Расеі, якія не крытыкуюць расейскі рэжым, гаворыць сябра беларускай партыі «Свабода» Алесь Васілеўскі:
– Мы выступаем за беларускую Беларусь, а не за тое, каб яе здаць.
Сяргей Каваленка: Яны кажуць, што ў Беларусі фашыстоўскі беларускі рэжым. Нідзе не сказана, што ў Беларусі расейская акупацыя.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя