ЕБРР: сёлета эканоміку Беларусі чакае падзенне на 4%



Эканоміка Беларусі, паводле ацэнкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), скароціцца на 4% у гэтым годзе, паведамляе медыя, прызнанае ў Беларусі „эсктрэмісцкім”.

У параўнанні з сакавіком банк пагоршыў свой прагноз па Беларусі на адзін працэнт.

ЕБРР падлічыў, што расейская эканоміка з-за санкцый ўпадзе на 10%. Мацней за ўсіх пацерпіць у гэтым годзе Украіна: у ЕБРР прагназуюць скарачэнне эканомікі амаль на 30% — у параўнанні з сакавіком прагноз істотна пагоршыўся. Пры гэтым аналітыкі банка ўпэўненыя, што ў наступным годзе чакаецца рост на 25%.