Актывісты з Беларусі і Украіны выказаліся наконт 9 Траўня



9 траўня па савецкай традыцыі ў Беларусі, Грузіі ды іншых краінах на афіцыйным узроўні адзначаюць Дзень Перамогі. У краінах Еўропы Дзень прымірэння і так званы Дзень Еўропы – гэта 8 траўня.

Актывісты з Беларусі ды Украіны выказаліся наконт 9 траўня і яго адзначэння ў сваіх сем´ях:

– Памяталі, але не адзначалі.

– Дзед быў у палоне, ваяваў. І шмат продкаў загінула падчас вайны. Гэта ўжо традыцыя – адзначаць гэты дзень, згадваць маіх продкаў.  

– Як можна адзначаць, калі нават па афіцыйнай версіі 27 мільёнаў трупаў? Гэта што – свята на трупах? Не ўкладваецца ў галаве.

– Сабраліся, выпілі па чарцы, памянулі.  Хто не дажыў – памянулі, хто перажыў – так, каб святкаваць, дык гэта нейкае блюзнерства.

– Не адзначалі, не было такой традыцыі. Але мы абавязкова хадзілі на могілкі, абавязкова згадвалі ў сям’і загінулых у гэтай вайне: родных, знаёмых. Але свята ніякага не ладзілі.

У Беларусі і Расеі адбыліся парады і святкаванні на плошчах, а ў Грузіі прынеслі кветкі да савецкіх помнікаў прадстаўнікі ўраду і партыі «Грузінская мара».

Беларускае Радыё Рацыя