Конкурс «Беларуская песня» ў Бельску-Падляшскім



Завяршыўся 49-ы па ліку конкурс сярод дзяцей і моладзі «Беларуская песня». Фінальны этап якога прайшоў у Бельскім доме культуры.

На сцэне адбылося больш за 40 выступаў у выкананні вучняў навучальных установаў Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Орлі, Чыжоў і Гарадка, якія пазмагаліся паміж сабою ў выкананні беларускіх песень. Гаворыць суарганізатар конкурсу, старшыня Галоўнага ўпраўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку – Васіль Сегень:

-Гэты конкурс карыстаецца даволі вялікім зацікаўленнем з боку юных артыстаў, спевакоў. Праводзіцца ў розных узроставых катэгорыях. Самыя маленькія – гэта дашкольнікі і класы 1 – 3 пачатковай школы. Потым класы 4 – 6 і 7 – 8. Гэта салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры. Такая спецыфіка выканання беларускай песні для дзяцей і моладзі.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

У сярэдзіне траўня – пачатку чэрвеня у Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы адбудуцца раённыя адборачныя туры агульнапольскага конкурсу для дарослых «Беларуская песня 2022».

Беларускае Радыё Рацыя