У Слоніме адбудзецца рэспубліканскі фестываль „Жывіце ў радасці”



14 траўня ў Слоніме адбудзецца VI рэспубліканскі фестываль сямейнай творчасці „Жывіце ў радасці”.

Сацыяльны статус, роля і значнасць сям’і ў беларускім грамадстве нельга пераацаніць. Менавіта гэтым векавым каштоўнасцям і будзе прысвечаны фестываль.

У конкурснай праграме фестывалю прымуць удзел творчыя сем’і з усіх абласцей Беларусі. Кампетэнтнае журы, у склад якога уваходзяць вядомыя дзеячы культуры Беларусі, ацэняць канкурсантаў у наступных намінацыях: харавое выкананне, харэаграфія, ігра на музычных інструментах, у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фальклору і этнаграфіі.

Фестываль сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” стаў трывалай пляцоўкай для раскрыцця вялікай колькасці таленавітых сямейных калектываў, якія праносяць праз усе сферы свайго жыцця дух творчага эксперыментавання і любоў да мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя