На Піншчыне пачаліся вайсковыя вучэнні



На Піншчыне пачаліся вайсковыя вучэнні, якія ладзіць мясцовы памежны атрад. Гэта другі этап і ён будзе трываць па 14 траўня. Страляніна адбываецца на палігоне каля вёскі Выжлавічы, дзеля бяспекі грамадзян заклікалі трымацца ў радыюсе 4 кіламетраў ад месца вучэнняў. Таксама магчымае перасоўванне вайсковай тэхнікі па дарогах раёна.

Фота: reform.by

Да ўсёй гэтай атмасферы і падзей цяжка звыкнуцца”, – гаворыць пінскі актывіст, блогер Мікалай Клімовіч:

– Настрой такі гнятлівы. Я б ніколі не падумаў бы, што Расея пойдзе на такі крок і пачне захопліваць Украіну. Сэнсу гэтага я не магу зразумець, яны ўсё шукалі Бандэру і да гэтай пары яго шукаюць. І асабліва мяне засмуціла, калі 27 лютага ў нас тут ляталі самалёты, было некалькі выбухаў і такіх вось воплескаў.

Суразмоўца дадае, што на беларуска-ўкраінскім памежжы адчувальна стала спакайней, як баявыя дзеянні ў асноўным разгарнуліся на ўсходзе Украіны. Відавочна, што туды сцягнулі з Беларусі расейцаў, якія былі тут у лютым-сакавіку, мяркуе актывіст.

Беларускае Радыё Рацыя