Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй
Незалежны прафсаюз «Гродна Азот» улады Беларусі прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй.
Старшыню прафсаюза «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча затрымалі ў канцы красавіка ў хвалі з іншымі прадстаўнікамі незалежных прафсаюзаў. Яшчэ некалькі завадчан сядзяць з мінулага верасня, іх падазраюць у «здрадзе дзяржаве».