У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства



У Маскве аблілі чырвонай фарбай польскае пасольства. Знішчана дошка з польскім гербам.

Польскія дыпламаты паведамілі расейскім службам. „Будзем чакаць ад расейскага боку расследавання справы і пакарання вінаватых”, –  сказаў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пжыдач.    

Расейскія СМІ называюць здарэнне сіметрычным адказам за інцыдэнт, калі ў Варшаве быў абліты чырвоным сіропам амбасадар Расеі. Інфармацыю пра інцыдэнт пацвердзіў польскі амбасадар у Маскве Кжыштоф Краевскі.

Раней амбасадар Польшчы быў выкліканы ў МСЗ Расеі  ў сувязі з інцыдэнтам у Варшаве 9 траўня з удзелам расейскага амбасадара Сяргея Андрэева.

Беларускае Радыё Рацыя