У Еўропе адмяняюць абавязковае нашэнне масак у самалётах і аэрапортах



У Еўропе адмяняюць абавязковае нашэнне масак у самалётах і аэрапортах. У новых рэкамендацыях  Еўрапейскага агенцтва па авіяцыйнай бяспецы не прадугледжанае абавязковае нашэнне масак у аэрапортах і самалётах.

Пры гэтым адзначаецца, што маска застаецца эфектыўным сродкам абароны ад перадачы каронавірусу. З наступнага тыдня маскі для твару больш не будуць абавязковымі пры авіяпералётах. Пасажырам па-ранейшаму рэкамендуецца выконваць меры дыстанцыявання. Таксама авіякампаніі і адміністрацыі аэрапортаў могуць патрабаваць апранаць маскі, калі гэта адпавядае нацыянальным нормам.

Беларускае Радыё Рацыя