Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў красавіку складала 16,8%



Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі паведаміў, што гадавая інфляцыя ў краіне ў красавіку 2022-га складала ўжо 16,8% (у сакавіку была 15,9%).

Цэны на харчаванне ў Беларусі за год выраслі на 19%, на нехарчовыя тавары — на 18,6%, на паслугі — на 10,7%.

Месячная інфляцыя ў красавіку замарудзілася, яна складала 1,6% (у сакавіку — 6,1%). Цэны на харчаванне за месяц выраслі на 3,9%, на нехарчовыя тавары — на 0,7%.

З пачатку 2022 года (у студзені-красавіку) інфляцыя ў Беларусі склала 11,1%.