Турбазы на возеры Шчаты рыхтуюцца прымаць наведнікаў



Полаччына багатая на азёры. На многіх з іх пабудаваныя турбазы. Сярод самых маляўнічых – возера Шчаты (або Зашчаты). Гэта любімае месца адпачынку палачанаў. Возера находзіцца ў 20-ці кіламетрах на поўдзень ад Полацку, каля вёскі Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Плошча Шчатаў складае 0,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 7 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. На поўдні ў возера ўпадае рака Турэц, на захадзе з Шчатаў выцякае пратока ў возера Гомель, на якой пабудаваная плаціна. На берагах возера жыве калонія баброў, а таксама, сярод іншых вадаплаўных птушак, гняздуюцца некалькі пар лебедзяў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік