На дарозе паміж дзвюма вёскамі Кіеўскай вобласці знайшлі целы 37 цывільных



Выданне WSJ са спасылкай на ўкраінскую паліцыю паведаміла, што мірныя жыхары, якія спрабавалі выехаць, загінулі ў выніку абстрэлаў на працягу сакавіка, калі ў рэгіёне прысутнічалі расейскія вайскоўцы.

У публікацыі WSJ гаворыцца, што дзве іншыя дарогі, якія вядуць ад Матыжына (Макараўскага раён) на поўнач, у першы тыдзень вайны сталі месцам гібелі многіх мясцовых жыхароў.
Таму яны паспрабавалі выкарыстаць для эвакуацыі дарогу, якая вядзе на паўднёвы ўсход
Журналісты вывучылі відэа з аўтамабільных рэгістратараў, пагаварылі з відавочцамі і даследавалі прылеглую да дарогі тэрыторыю. Яны прыйшлі да высновы, што расейскія войскі абстрэльвалі дарогу з мінамётаў – прынамсі, такі інцыдэнт трапіў на відэа 3 сакавіка.

Акрамя знявечаных цывільных аўтамабіляў з белымі надвязкамі на люстэрках і надпісам «Дзеці», на дарозе таксама былі знойдзены загінулыя цывільныя з агнястрэльнымі раненнямі.
5 траўня ў паліцыі Украіны паведамілі, што на працягу 10 тыдняў поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны зарэгістравалі больш за 10 тысяч крымінальных спраў аб ваенных злачынствах, учыненых расейскімі ваеннымі. Расея, нягледзячы на шматлікія паказанні, заяўляе, што не абстрэльвае мірных жыхароў ва Украіне.