У Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт адэскага гурта “Колір”



Сёння ў Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт адэскага гурта “Колір”. Грошы, сабраныя на імпрэзе, пойдуць у падтрымку Узброеных Сіх Украіны.

Дарэчы, у абарону і валанцёрскую дзейнасць краіны музыкі былі ўключаныя яшчэ з першых дзён вайны. Распавядае вакалістка гурта “Колір” Люсі Рэлок:

-Большую частку часу з пачатку паўнамаштабнага ўварвання на тэрыторыю Украіны, мы займаліся валанцёрствам. Наш басіст пайшоў бараніць Украіну. Яго пастаянна перакідваюць з лакацыі на лакацыю. Усё, што мы маглі зрабіць, гэта дапамагць нашым вайскоўцам у забеспячэнні, збіраць сродкі, развозіць, прымаць замовы. Таму, у нас не тое, каб быў час займацца музыкай.

Падтрымаць Узброеныя Сілы Украіны, а таксама натхніцца чароўнай музыкай гурта “Колір” можна сёння ў Беларускім Моладзевым хабе (пляц Канстытуцыі, 6). Пачатак імпрэзы – у 19:00.

Беларускае Радыё Рацыя