Міхаіл Гардзяйчук забіў пераможны гол за „Ліепаю”



Завяршыўся матч 13-га тура чэмпіянату Латвіі па футболе, у якім „Ліепая”, якую ўзначальвае беларускі спецыяліст Кірыл Альшэўскі, на выездзе разабралася з „Даўгавай” 4:0. Рахунак у гульні адкрыў наш форвард Міхаіл Гардзейчук, для якога гэты гол стаў другім у сезоне.

Арына Сабаленка ўзяла толькі тры гейма ў матчы з Ігай Швентэк

Беларуская Арына Сабаленка (8) не змагла прабіцца ў фінал турніру ВТА-1000 у Рыме. У матчы 1/2 фіналу яна саступіла першай ракетцы свету Ізе Швентэк — 2:6, 1:6. Сабаленка прайграла польцы трэці раз у сезоне. У фінале Швентэк згуляе з наймацнейшай тэнісісткай з пары Унс Жабер (7) — Дар’я Касаткіна (23).

Першая ракетка свету Новак Джокавіч у чвэрцьфінале „Мастэрса” ў Рыме перайграў Фелікса Ожэ-Альясіма з лікам 7:5, 7:6. Для серба гэта 999-я перамога ў кар’еры. Ён можа стаць пятым гульцом у гісторыі, які 1000 разоў перамог. Раней гэта зрабілі:

Рафаэль Надаль – 1050;

Іван Лэндл – 1068;

Роджэр Федэрэр – 1251;

Джымі Конарс – 1274.

Джокавіч дзявяты раз запар выйшаў у паўфінал рымскага „Мастэрса”. За месца ў фінале пяціразовы чэмпіён згуляе з Касперам Руудам.

„Ліверпуль” згуляе з „Чэлсі” ў фінале Кубка Англіі. У „чырвоных” ёсць шанцы на „квадрупл”

„Ліверпуль” згуляе з „Чэлсі” ў фінале Кубка Англіі. Паядынак пройдзе на лонданскім стадыёне „Уэмблі”. „Чырвоныя” ўсё яшчэ прэтэндуюць на „квадрупл” — перамогу ў чатырох прэстыжных турнірах. Каманда Юргена Клоппа можа выйграць Кубак Англіі, акрамя таго, мерсісайдцы згуляюць у фінале Лігі чэмпіёнаў з мадрыдскім „Рэалам”, а за два туры да завяршэння чэмпіянату Англіі „Ліверпуль” ідзе на другім месцы ў трох ачках ад лідыруючага „Манчэстэр Сіці”. Яшчэ раней клуб выйграў Кубак лігі.

„Менчанка” выйграла жаночы чэмпіянат краіны па валейболе

Чэмпіёнам жаночага нацыянальнага валейбольнага першынства стала сталічная „Менчанка”, якая ў фінальным супрацьстаянні да трох перамог нанесла паразу берасцейскаму „Прыбужжу” (3:0 у серыі). Трэці матч серыі, аказаўся заключным. У ім „Прыбужжа”, якое выступала гаспадаром, аддало саперніку ўсе тры партыі.

Беларускае Радыё Рацыя