Беласток адсвяткаваў Ноч музеяў
У суботу 14 мая 30 музейных і культурных пляцовак віталі гасцей і жыхароў Беластоку падчас першай пасля пандэміі «Ночы музеяў». Навукоўцы, аніматары і папулярызатары навукі падрыхтавалі для наведвальнікаў адмысловыя праграмы і гульні:
– Музей Замэнгофа выбраў мяне гэтым разам. Я вельмі яго люблю. Падчас музычных майстар-класаў зайграем на перкусійных, і можа нават атрымаецца сыграць усім разам.
– Еўрапейская Ноч Музеяў адбываецца штогод. Два апошнія гады з-за кавіду гэта было намажліва. Таму зараз вельмі цікава.
– Гэта 12-ая Ноч Музеяў, у якім прымае ўдзел Медычны Ўніверсітэт, а таму адкрыў дзверы сваіх заляў для жыхароў і гасцей Беластоку.
«Ноч музеяў» запачаткавана ў 1997 годзе, калі музеі, галерэі і культурныя ўстановы адчыняюцца бясплатна ў выбраны дзень, на працягу ночы па ўсёй Еўропе. Сёлета арганізатары пастараліся, каб у праграме польскай «Ночы музеяў» былі канцэрты ўкраінскай музыкі і экскурсіі на ўкраінскай мове.
Фота аўтара
Беларускае Радыё Рацыя