Кніга палітвязня Мацкевіча: Грамадзянскай супольнасці Беларусі неабходная мужнасць прызнаць праўду
14 мая ў Дзень нараджэння філосафа, метадолага Уладзіміра Мацкевіча ў Варшаве прайшла прэзентацыя яго новай кнігі “Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці“.
У прэзентацыі прынялі ўдзел калегі і сябры Уладзіміра Мацкевіча, – Святлана Мацкевіч, Сафія Савелава і Павел Баркоўскі адзначылі важныя ідэі кнігі:
– Уладзмір Мацкевіч заняў вельмі няпростую пазіцыю ў Беларусі – пазіцыю публічнага інтэлектуала. Кожнае твай слова – нязручныя ісціны не толькі ўладзе, але яны нязручныя і для грамадства.
– «Грамадзянская супольнаць», – кажа Мацкевіч, – гэта не сход прадстаўнікоў нейкіх арганізацый. Гэта людзі, якія здолныя зрабіць выбар.
– «Арыштаваныя і аштрафаваныя – гэта ахвяры за грахі тых, хто цэлы год не жадаў ведаць праўду. У гэтай ахвяры не было б ніякай неабходнасці, калі б грамадзяне Беларусі мелі мужнасць слухаць, чуць і ведаць праўду на працягу ўсяго года».
Спікеры адзначылі актуальнасць кнігі ў плане дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі ва ўмовах прапаганды на фоне вайны ва Ўкраіне. Кніга Уладзіміра Мацкевіча “Свабода і мысленне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасці“ даступная па спасылцы ў Інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя