Kalush Orchestra прадставіла кліп на песню „Stefania”



Украінскі гурт Kalush Orchestra прадставіў кліп на песню „Stefania”, у якім паказаны кадры разбураных вайной гарадоў. З гэтай кампазіцыяй Kalush Orchestra стаў пераможцам «Еўрабачання 2022».

„Гэты фільм заснаваны на рэальных падзеях падчас ваеннай агрэсіі ва Украіне ў 2022 годзе”, – паведамляецца на Ютуб-канале калектыву.

«Калісьці я прысвяціў гэтую песню сваёй маці, а калі пачалася вайна, песня набыла шмат новых сэнсаў. Хоць у песні няма ні слова пра вайну, у многіх людзей яна стала асацыявацца з маці-Украінай. Больш за тое, грамадства стала называць яе гімнам нашай вайны! Але калі «Стэфанія» стала гімнам нашай вайны, то я б хацеў, каб яна стала гімнам нашай перамогі», – гаворыцца ў анатацыі да кліпа.