Анастасія Міхно: Вайна паўплывала не толькі на падлеткаў



Музей Памяці Сібіры ў Беластоку распачаў асветніцка-экскурсійны праект „Моцныя разам”, у які ўваходзяць у тым ліку тэрапеўтычныя заняткі для дзяцей з Украіны. Праводзіць іх будзе псіхолаг родам з Харкава – Анастасія Міхно, якая акрамя гэтага дыстанцыйна аказвае псіхалагічную дапамогу падлеткам, якія былі вымушаны пакінуць Украіну з прычыны вайны.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцяй Рацыі” – псіхолагам Анастасіяй Міхно, якая працуе з украінскімі падлеткамі ў Беластоку пра тое, чаму ўкраінцы ўжо выйгралі ў вайне, развязанай Расеяй, у чым адрозненне паміж украінцам і беларусамі ў стаўленні да расейскай агрэсіі і якія самыя частыя постваенныя траўмы ў тых, хто пакінуў Украіну:

– Мяне завуць Анастасія, я трэнер-псіхолаг. Я прыйшла ў прфесію са свайго досведу, бо таксама была падлеткам, які не разумеў, кім ён ён з’яўляецца ў грамадстве, не разумее, што ў яго адбываецца ў жыцці, які патрабаваў дапамогі. Мае бацькі звярнуліся да праекту ў якім я цяпер працую, я праходзіла там праграму. Пасля заканчэння гэтых праграм я пачала працаваць трэнерам. Пасля гэтага я зразумела, што мне трэба здабыць псіхалагічную асвету і я пайшла вучыцца і зараз працую з падлеткамі ды дапамагаю больш 150-ці падлеткам ва Украіне – у маіх групах зараз столькі дзяцей.

РР: Вы атрымлівалі нейкую вышэйшую псіхалагічную адукацыю?

Я атрымлівала адукацыю трэнера па амерыканскай праграме, а псіхалагічную асвету ва ўкраінскім універсітэце. Таксама атрымліваю псіхатэрапеўтычную адукацыю ва ўніверсітэце экзістэнцыяльнай тэрапіі, займаюся экзістэнцыяльнай тэрапіяй разам з дзецьмі і дарослымі.

РР: Зараз вы займаецеся ўкраінскім пытаннем?

Гэта шырэй, бо мы працягваем працаваць з падлеткамі анлайн, бо нашыя дзеці цяпер па ўсім свеце: у Еўропе, у Амерыцы, у Канадзе. Але яны ўсё ж такі выходзяць на сувязь з намі. Яны далучаюцца да праграмы, яны далучаюцца да размовы. Мы праводзілі даследаванне ў нашай камандзе, якое датычыла адаптацыі дзяцей. Зараз гэтыя дзеці, якія былі ў нашым праекце, яны адаптаваліся хутчэй, чым тыя, хто не быў. Вайна паўплывала не толькі на падлеткаў, але і на дарослых, якія адказваюць за іх жыццё. З-за таго, што ў нашых дзяцей была магчымасць далучыцца да нейкага месца, дзе яны здабудуць сілу, яны змогуць здабыць унутраную стойкасць. Зараз мы працуем, каб да праграм магло далучыцца больш дзяцей.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя