Адбыў пакаранне і выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень



Адбыў пакаранне і выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень, асуджаны па «справе размаляваных цюкоў». Паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Гэта Ігар Мыслівец.

Фота: spring96.org

Сёння, 16 траўня, ён вызваліўся з магілёўскай турмы №4. Каля тыдня таму з гомельскай калоніі выпусцілі фігурантку той жа справы Алену Дзядзюлю.

Амаль усім затрыманым за размалёўванне цюкоў суд даў год калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя