Краіны Балтыі спынілі супрацоўніцтва з Бюро Зялёнай карты Расеі і Беларусі



Краіны Балтыі спынілі супрацоўніцтва з Бюро Зялёнай карты Расеі і Беларусі/ Латвійскае бюро страхоўшчыкаў транспартных сродкаў разам з Бюро Зялёнай карты іншых краін Балтыйскага мора прыйшлі да кансэнсусу аб спыненні супрацоўніцтва з Бюро Зялёнай карты Расеі і Беларусі.

Латвійскае бюро рэкамендуе страхоўшчыкам часова адмовіцца ад выдачы ЗК для паездак у Расею і Беларусь. Такім чынам, тыя аўтаўладальнікі, якія хочуць адправіцца ў гэтыя краіны, змогуць купіць дамову памежнага страхавання на мяжы адпаведнай краіны.

Сістэма „Зялёная карта” была ўведзеная ў 1953 годзе і заклікана пазбавіць кіроўцаў ад неабходнасці заключаць дагавор пагранічнага страхавання пры перасячэнні граніц.

Беларускае Радыё Рацыя