У адчыненую сёння ў Менску кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам



У новую менскую кнігарню «Кнігаўка» прыйшлі з ператрусам.

Фота: nashaniva.com

Яна адкрылася сёння па адрасе вул. Змітрука Бядулі, 6. Як адзначае НН, перад ператрусам на адкрыццё кнігарні з’явіліся прапагандысты Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак. Там яны сталі чапляцца да зместу кніг, якія былі ў продажы. Прэтэнзіі меліся фактычна толькі да таго, што выдаўцы ў Беларусі асмельваюцца выдаваць і прадаваць кнігі на беларускай мове і з беларускім зместам.

Беларускае Радыё Рацыя