Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Іспанію
Святлана Ціханоўская пачынае рабочы візіт у Іспанію, паведамілі ў прэс-службе палітыка. У планах сустрэчы з прэм’ер-міністрам краіны, кіраўніком МЗС, парламентарыямі і экспертнымі цэнтрамі.
У Мадрыдзе Святлана Ціханоўская раскажа пра сітуацыю з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, пра неабходнасць аказання дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
«Пазіцыя Іспаніі ўплывае на лацінаамерыканскія краіны, з якімі рэжым Лукашэнкі спрабуе фліртаваць. Голас Іспаніі важны для многіх дзяржаў, з меркаваннем Каралеўства лічацца ў міжнародных арганізацыях», — сказана ў паведамленні прэс-службы.
Беларускае Радыё Рацыя