Лукашэнка падпісаў „расстрэльныя” папраўкі за „замах на тэрарызм”
Аляксандр Лукашэнка падпісаў праект закона, які ўносіць змены ў Крымінальны кодэкс Беларусь. Цяпер за замах на ўчыненне актаў тэрарызму можа пагражаць выключная мера пакарання – растрэл.
Папраўкі ў Крымінальны кодэкс уступаюць у сілу праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання, гэта значыць з 29 траўня гэтага года. У новай рэдакцыі Крымінальнага кодэкса пашырылі прымяненне пакарання смерцю.
«У якасці выключнай меры пакарання дапускаецца прымяненне смяротнай кары.
за (Акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі);
(Акт міжнароднага тэрарызму);
(Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі;
(Забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады)».
Акрамя таго, у новай рэдакцыі кодэкса ўказана, што смяротнае пакаранне прызначаецца „за асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжваючых абставінах некаторыя іншыя асабліва цяжкія злачынствы”. Змяняецца і арт. 67 КК Беларусі («Прызначэнне пакарання за незакончанае злачынства»).
Раней смяротнае пакаранне не магло быць прызначанае за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства.