Шосты пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу заблакаваны
Шосты пакет антырасейскіх санкцый Еўразвязу заблакаваны. Пра гэта паведаміў еўракамісар Паола Джэнтылоні.
Пакет быў прадстаўлены на пачатку траўня і ўключаў, у прыватнасці, забарону імпарту расейскай нафты з 2023 года. Аднак супраць гэтай меры выступілі Венгрыя і яшчэ некалькі краін Еўразвязу, якія моцна залежаць ад расейскай сыравіны.
16 траўня кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль таксама казаў, што міністры замежных спраў краін ЕЗ пакуль не могуць дамовіцца адносна шостага пакета антырасейскіх санкцый.
Беларускае Радыё Рацыя