Лукашэнка заявіў пра набытыя ў Расеі «Іскандэры» і С-400



Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Ніжагародскай вобласці Глебам Нікіціным

„Дамовіліся з Пуціным. Купілі ў вас патрэбную нам колькасць гэтых »Іскандэраў, С-400, узброілі наша войска. Цяпер гэта ўжо зусім іншае войска з такім узбраеннем», – цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. Раней ён заяўляў, што з Беларусі не будуць выводзіцца расейскія ракетныя комплексы, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Украіны.

Таксама ён заявіў, што ў Беларусі пры дапамозе Расеі ствараюць свой ракетны комплекс: „Самі яго зробім, але для гэтага трэба будзе больш за год. А калі разумны чалавек прыйдзе і падкажа, што мы не так робім, то да канца года атрымаем ужо ракету тыпу Іскандэр”.