У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з мінімальнымі баламі для паступлення ў ВНУ



У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з сёлетнімі мінімальнымі баламі, якія неабходна набраць на Цэнтралізаваным тэставанні для паступлення ў ВНУ. Хаця б на 10 балаў трэба здаць іспыт па: мовах, але для будучых філолагаў, як найменей – 25 балаў. На столькі ж трэба напісаць гісторыю, грамадсказнаўства, геаграфію, калі гэта першы профільны прадмет, калі не, то на 15 балаў. І 20 балаў па фізіцы, матэматыцы і біялогіі.

Па словах чальца камісіі па правядзенні ЦТ Ганны Канановіч, пункты здачы, як і іх супрацоўнікі, ужо падрыхтаваныя:

–  Увогуле ўсе асобы, якія будуць кантраляваць, гэта пачынаючы з кіраўніка пункта правядзення экзамену, якія сёння навучаныя і прайшлі інструктажы. Поўны камплект друкуецца ў чорна-белым колеры, аднабаковы друк. З усімі гэтымі патрабаваннямі яны азнаёмленыя, таму тэхнічную падрыхтоўку, у нас былі праверачныя, трэніровачныя, экзамены, прайшлі паспяхова.

Запісацца на Цэнтралізаванае тэставанне магчыма па 1 чэрвеня ўключна. Першы іспыт пройдзе 14 чэрвеня па беларускай мове.

Беларускае Радыё Рацыя