Ва Украіне забаранілі абарот беларускіх лекаў



Вярхоўная Рада ўнесла змены ў Закон Украіны Аб лекавых сродках па абмежаванні абароту лекавых сродкаў, вытворчасць якіх знаходзіцца на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь.

Змяненні ў закон былі прыняты сёння. Іх галоўная мэта – абмежаваць ва Украіне абарот лекавых сродкаў, вытворчасць якіх хаця б часткова размешчана на тэрыторыі РФ або РБ, для памяншэння фінансавай падтрымкі ваенных машын гэтых краін і для стымулявання адмовы ад паставак тавараў з РФ і Беларусі ва ўсім свеце.

З гэтага часу лекаваму сродку могуць адмовіць у дзяржаўнай рэгістрацыі, калі будзе ўстаноўлена, што адзін або некалькі этапаў яго вытворчасці адбываўся на тэрыторыі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў Расеі ці Беларусі. Таксама ў рэгістрацыі могуць адмовіць, калі заяўнік ці ягоны прадстаўнік звязаныя з расейскімі кампаніямі.

Беларускае Радыё Рацыя