Вярхоўная рада Украіны падоўжыла ваеннае становішча да канца лета



Вярхоўная Рада працягнула ваеннае становішча да 23 жніўня. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале ўкраінскай
«Вярхоўнай рады”. Украіна падоўжыла рэжым вайсковага становішча ў краіне на 90 дзён, да 23 жніўня.

„За“ прагаласавалі 320 нардэпаў. Акрамя таго, у краіне працягнулі і ўсеагульную мабілізацыю», – гаворыцца ў паведамленні.

Ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны было ўведзена 24 лютага. 18 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў працягнуць яго і ўнёс у Раду адпаведны законапраект. Раней дзеянне ваеннага становішча ў краіне працягвалася на тэрмін 30 дзён.

Беларускае Радыё Рацыя