Адвакат Данілевіч «знайшоўся» ў СІЗА КДБ
Адвакат Аляксандр Данілевіч «знайшоўся» ў СІЗА КДБ.
Учора, 21 траўня, з адвакатам Аляксандрам Данілевічам знікла сувязь. Пра тое, што ён у СІЗА КДБ паведамляе «Новы Час» са спасылкай на адваката Дзмітрыя Лаеўскага.
Знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ азначае высокую верагоднасць таго, што на Данілевіча завялі крымінальную справу.
Нагадаем, што ў красавіку 2022 года Аляксандра Данілевіча праз грамадзянскую пазіцыю звольнілі з факультэта міжнародных адносін БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў.
Данілевіч – паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.
Беларускае Радыё Рацыя