КДБ уключыў яшчэ некалькі беларусаў у спіс „тэрарыстаў”
Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў пяць новых прозвішчаў у пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
Яго абноўлены варыянт апублікаваны на сайце ведамства, звярнула ўвагу „Зеркало”.
У абноўленым спісе — чатыры жыхары Магілёўскай вобласці і адзін — грамадзянін Расеі з відам на жыхарства ў Беларусі, які жыве ў Гомельскай вобласці.
З 2020 года ў спісе КДБ ужо больш за 50 беларусаў, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка ды іншыя.