Лукашэнка расказаў Пуціну пра «ўзмацненне эканомікі» і «планы Захаду аддзяліць Заходнюю Украіну»



23 траўня Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка праводзяць перамовы ў Сочы.

Лукашэнка зрабіў некалькі заяў пра эканоміку так званай «Саюзнай дзяржавы» і лёс Украіны. 

Па словах Лукашэнкі, Захад мае план падзяліць Украіну, забраўшы яе заходнюю частку. На гэта Беларусі варта звярнуць увагу, бо гаворка пазней можа пайсці і пра Заходнюю Беларусь, сказаў Лукашэнка, якога цытуе тг-канал „Пул первого”.

Лукашэнка пракаментаваў нядзельны візіт прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Кіеў і яго абяцанні падтрымкі Украіне. Лукашэнка заявіў, што Дуда «практычна нічога не вырашае, займаецца фэйкамі».

Акрамя таго Лукашэнка заявіў пра «нечакана інтэнсіўнае ўзмацненне» эканомікі. Ён падзякаваў Захаду за «штуршок», пасля якога Беларусь і Расея нібыта больш уважліва заняліся эканамічнымі справамі.