З расейскага палону абмянялі памежніка з вострава Змяіны, сапраўднага аўтара фразы пра расейскі карабель
З расейскага палону абмянялі памежніка з вострава Змяіны, сапраўднага аўтара фразы пра расейскі карабель. Імя памежніка пакуль не раскрываецца.
Раней украінскі бок назваў аўтарам фразы ягонага калегу Рамана Грыбава, але гэта быў іншы чалавек. Пра гэта заявіў начальнік памежнай заставы «Востраў Змяіны» Багдан Гоцкі ў эфіры ўкраінскага нацыянальнага тэлемарафону. Ён пацвердзіў, што доступ да радыёстанцыі пры набліжэнні расейцаў мелі толькі памежнікі, піша Українська правда.
Паводле Гоцкага, акупанты, якія запатрабавалі ад абаронцаў Змяінага здацца, таксама прапаноўвалі працу, вялікі заробак і стабільнасць. Але захоўваючы вернасць прысязе, памежнікі працягвалі абараняць украінскую тэрыторыю.
Раней украінскі памежнік Раман Грыбаў вярнуўся з расейскага палону ў родную Чаркаскую вобласць.
Першапачаткова меркавалася, што ўсе памежнікі на востраве Змяіны загінулі.