Валерый Карбалевіч: Улады спрабуюць шукаць механізм выжывання
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перамовы ў Сочы. У заяве для прэсы кіраўнік Беларусі паўтарыў асноўныя ўстаноўкі расейскай прапаганды апошняга тыдня: нібыта Польшча рыхтуецца далучыць Заходнюю Украіну.
Гэтыя выказванні ў нашым эфіры пракаментаваў палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:
– Таму, што гэтая версія нібы дазваляе Беларусі і Расеі выступіць у якасці абаронцаў Украіны ад каварнага, вераломнага Захаду. Ён накідвае нейкую алюзію на падзел Польшчы ў 1939 годзе, які ў расейскай сучаснай гістарыяграфіі ацэньваецца знакам плюс. Таксама пацвярджае шматразовыя міфалагемы Лукашэнкі пра намер Польшчы захапіць Заходнюю Беларусь.
„Кіраўнікі Беларусі і Расеі жывуць старымі ўяўленнямі, якія панавалі яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя, што свае пытанні можна вырашаць праз захоп чужых тэрыторый”, – дадае Валерый Карбалевіч.
Беларускае Радыё Рацыя