У Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт “Help Ukraine”



28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт “Help Ukraine”. На сцэну выйдуць беларускія музыкі, якія пэўны час жылі ва Украіне, а цяпер імкнуцца рабіць усё дзеля вызвалення краіны.

“Наш вечар падтрымаюць гурты “Разбітае сэрца пацана”, “Botanic Project”, “Lity Taler”, а таксама Кацярына Ваданосава”, – зазначыла суарганізатар імпрэзы, прадстаўніку фонду “Жыві” Алена.

– Гэта адны з нашых любімых выканаўцаў-беларусаў, якія хочуць падтрымаць украінцаў у гэты нялёгкі час і падтрымаць сваіх блізкіх і сяброў, якія таксама тут і змагаюцца за сваю будучыню.

РР: Калі вы прапаноўвалі гэтым артыстам удзел, яны адразу пагадзіліся, ці былі нейкія пытанні дадатковыя?

Дадатковыя былі такія дробныя, што можна сказаць, што адразу. Частка ведала, хто мы такія, некаторым папросту знаёмыя сказалі.

Падтрымаць не толькі ўкраінцаў, але і Фонд, які дапамагае ўцекачам, можна будзе ў суботу, 28 траўня. Падзея будзе ладзіцца ў “Beer Station Centrum” (Lwowska, 17). Пачатак імпрэзы – а 19:00.
Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя