У Беларусі „упаў” сярэдні заробак
Да выплаты падаткаў сярэдні заробак у красавіку склаў 1 тысячу 567 рублёў, і гэта на 35 рублёў менш, чым у сакавіку.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Белстата.
Фактычна намінальны сярэдні заробак адкаціўся да лютаўскага ўзроўню. Пасля вылічэння падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў (1%) у сярэднім беларусы ў красавіку атрымалі 1 тысячу 348 рублёў.