У МЗС Расеі задумаліся пра перасяленне беларусаў на Далёкі Усход



«Беларусь і расейскі Далёкі Усход: дружалюбны дыялог». Падчас круглага стала з такой назвай першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі выказаў думку, што грамадзяне Беларусі адносна хутка могуць адаптавацца ў Прыморскім краі, заняцца тут бізнесам і здабыць другую радзіму. А такім чынам — паўплываць на міграцыйныя патокі, звязаныя з адтокам жыхароў Прыморскага краю ў заходнія рэгіёны Расеі.

„Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, знайсці тут другую Радзіму”, — сказаў ён.

Фота: ИА PrimaMedia