У Бярозе вылоўліваюць “дармаедаў” на вуліцы ў працоўны час
У Бярозе супрацоўнікі міліцыі спыняюць у працоўны час на вуліцах людзей працаздольнага ўзросту і пад выглядам пошуку сексуальнага ман’яка перапісваюць дадзеныя. Беспрацоўны сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Андрэй Кавалевіч лічыць, што такім чынам ужо фарміруюць спісы так званых “дармаедаў”.
– І зараз адпаведна міліцыя спыняе людзей на вуліцах, потым перапісвае дадзеныя, дасылае позвы, каб прыходзілі ў раённы аддзел унутраных спраў і каб паведамлялі аб сваім месцы працы. Прыкрываюцца пошукамі якогасць ман’яка, хутчэй гэта ідзе пошук кандыдатаў на выплату гэтай сумы, так як было са мной.
Днямі ўступіў у сілу дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. Паводле яго, тыя, хто афіцыйна не працуе ў Беларусі больш за паўгода, павінны выплаціць збор у 20 базавых велічынь. За нявыплату збору прадугледжаны штраф ад дзвюх – да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Беларускае Радыё Рацыя