Беларускую кватэру Андрэя Павука разграмілі сілавікі



Сілавікі зладзілі ператрус у кватэры блогераў-эмігрантаў Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне.

Паведамляецца, што гэтыя дзеянні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы супраць блогера. Андрэй Павук піша ў Фэйсбуку, што за кантакты з ім затрымалі аднаго знаёмага.

Вольга Павук адзначае, што даведалася аб прыездзе сілавікоў ад суседзяў. „Яны там усё ламаюць, разбілі ўнітаз, літаральна ўсё грамяць”, — кажа яна.

Вольга з былым мужам непакояцца, што сілавікі могуць таксама прыйсці да іх бацькоў.  

Андрэй Павук — калега спявачкі Маргарыты Ляўчук у дуэце „Красная Зелень”. Яны абое абвешчаныя ў вышук у Беларусі за адзін са сваіх кліпаў. Сёння зранку бацькоў Ляўчук затрымалі ў вёсцы Страдзеч пад Берасцем.

Беларускае Радыё Рацыя