Лукашэнка стварыў новае вайсковае камандаванне
Лукашэнка заснаваў новае аперацыйнае вайсковае камандаванне ў Беларусі — паўднёвае.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого», ён матываваў гэты крок вайсковым ціскам не толькі з боку Польшчы, Літвы і Латвіі, але і эскалацыяй баявых дзеянняў ва Украіне.
Да гэтага часу ў Беларусі былі два аперацыйныя камандаванні — паўночнае і паўночна-заходняе.