Польшча прыняла амаль 200 тысяч дзяцей з Украіны



Намеснік міністра адукацыі і навукі Польшчы Томаш Жымкоўскі адзначыў, што да ўкраінскіх дзяцей, якія апынуліся ў Польшчы як уцекачы, у школах адносіны такія ж, як і да польскіх вучняў, паведамляе Польскае радыё.

Жымкоўскі падкрэсліў, што за вельмі кароткі час Польшча прыняла амаль 200 тысяч дзяцей з Украіны:

– Украінскія дзеці здаюць выпускныя іспыты, атрымаюць атэстаты, будуць праходзіць працэс набору на чарговую ступень адукацыі. У ВНУ восенню будуць пачынаць вучобу.

На гэтым тыдні міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнек паведаміў, што сістэма адукацыі, распрацаваная для дзяцей з Украіны, будзе выкарыстоўвацца ў наступным навучальным годзе. Урад займаўся сістэмнымі рашэннямі для бежанцаў з Украіны.

Фота: dziennikwschodni.pl