Фестываль інтэлектуальнай кнігі „Pradmova” бярэ тайм-аут
Фестываль інтэлектуальнай кнігі спачатку абвясціў праграму фестываля на 2022 год, але неўзабаве з’явілася паведамленне пра тое, што PRADMOVA бярэ тайм-аут.
Сёлета Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA павінен адбыцца з 4 па 26 чэрвеня ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні, а таксама анлайн. 24 траўня арганізатары абвесцілі праграму фестывалю. Аднак ужо на наступны дзень на афіцыйнай старонцы фестывалю у Фэйсбуку з’явілася паведамленне пра тое, што PRADMOVA бярэ тайм-аут.
Сярод удзельнікаў былі заўялены: Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч, Максім Жбанкоў, Юлія Цімафеева, Саша Філіпенка, Дзмітрый Строцаў, Вальжына Морт, Уладзімір Някляеў, Аляксандр Чарнуха, Вольга Шпарага, Сяргей Календа, Ганна Севярынец, Антон Долін (Расія), Лінор Гаралік (Ізраіль-Расія) і шмат іншых яскравых удзельнікаў з Беларусі і замежжа.
Як пішуць арганізатары фестывалю, шмат каго абурыў такі склад праграмы: «Мы паважаем меркаванне кожнага і кожнай і выбачаемся перад усімі, у каго праграма вызвала негатыўныя эмоцыі. Апынуўшыся ў складанай сітуацыі, каманда фестывалю вырашыла ўзяць тайм-аўт для ўдакладнення праграмы і вырашэння спрэчных пытанняў. Спадзяемся хутка ўбачыцца».
Паводле budzma.org