Беларусы змогуць аформіць візу ў Інданэзію па прыбыцці
Грамадзяне Беларусі з 30 траўня змогуць уехаць на тэрыторыю Інданезіі па спрошчаных візавых правілах. Беларусь унеслі ў пашыраны спіс краін, грамадзяне якіх маюць магчымасць афармляць візу па прыбыцці. Сярод іншых краін у спісе: Расея, Сербія, Україна, Егіпет, Іярданія ды іншыя, агулам 72 краіны.
Каб пазбегнуць каранціну, трэба мець сертыфікат аб вакцынацыі, у тым ліку вакцынай “Спутнік V”, пашпарт, медыцынскую страхоўку і білет у адваротны бок. Віза па прыбыцці будзе афармляцца на 30 дзён з магчымасцю аднаразовага працягнення яшчэ на 30 дзён. Пачатковы кошт візы – 35 даляраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nikitafirst.com.ua