Два гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага



У 2019 годзе Сяргей Ціханоўскі стварыў youtube-канал “Краіна для жыцця”, які хутка стаў папулярным. Блогер актыўна ездзіў па рэгіёнах Беларусі, сустракаўся з падпісчыкамі, браў у іх інтэрв’ю, падчас якіх мясцовыя жыхары распавядалі пра свае праблемы.

Ціханоўскі выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта, але з прычыны адміністрацыйнага арышту не змог падаць дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК. Затое, гэта зрабіла яго жонка – Святлана Ціханоўская. 29 траўня Сяргей зноў быў затрыманы. Гэта адбылося ў выніку ўчыненай супраць яго правакацыі падчас чарговага пікету па зборы подпісаў у Гародні.

Летась 14 снежня быў абвешчаны прысуд: 18 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінавачанне тычылася чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку арганізацыі “масавых беспадаркаў”.

Беларускае Радыё Рацыя