Раман Кабачый: Усімі метадамі украінцы павінны дапамагаць беларусам вызваліцца
96-ы дзень вайны ва Украіне. Гэта апошні этап барацьбы з імперыяй, мяркуе ўкраінскі гісторык і публіцыст Раман Кабачый.
– Калі ў Дагестане ці ў Бураціі ўздымаюцца рухі за тое, каб імперыю знішчыць, мы толькі падтрымліваем. Але пакуль што расейскія войскі на нашай тэрыторыі, ва Украіне гаворыцца пра тое, каб вярнуць перадусім нашы землі на граніцы, якія прапісаны ў міжнароднай субардынацыі.
Разам з тым сталі яшчэ больш выразнымі абрысы новага ўтварэння ў Цэнтральнай Еўропе – Балта-Чарнаморскага Звязу, у які могуць увайсці Украіна, Польшча, Латвія, Літва, Славакія ды іншыя краіны.
– Гэта маё асабістае меркаванне, немагчыма, каб над Кіевам была пуцінская квазідзяржава. Кіеў не можа дапусціць таго, каб у 80 кіламетрах ад яго была нейкая пагроза. Таму ўсімі метадамі украінцы павінны дапамагаць беларусам вызваліцца.
Цяперашнюю сітуацыю на фронце Раман Кабачый характарызуе гэтак: «Мы разумеем, што пэўнымі землямі можна ахвяраваць тактычна, але стратэгічна мы іх не збіраемся аддаваць».
Беларускае Радыё Рацыя