У Магілёве сёлета ўжо другі раз пашкодзілі бюст Тараса Шаўчэнкі



Невядомыя зламыснікі збілі з пастамента надпіс з імем класіка ўкраінскай літаратуры.

Прадстаўнікі мясцовай украінскай дыяспары звярнуліся ў міліцыю. Журналісты апыталі жыхароў гораду, што яны думаюць на гэты конт:

 – Гэта вельмі добры паэт. Я працавала 30 гадоў разам украінцамі, таму я ўсё разумею, ведаю і люблю.

 – Напэўна людзям няма чаго рабіць. Ходзяць, напэўна, спецыяльна робяць.

 – Гэта вырадкі нейкія робяць.

 Мабыць, гэта нейкія расейскія актывісты – вандалы. У нас, у беларусаў, братэрскія адносіны з Украінай, таму я не лічу, што гэта робяць іменна беларусы. 

Бюст Тараса Шаўчэнкі на беразе Дняпра ў Магілёве ўсталявалі ў 2005 годзе з ініцыятывы мясцовых украінцаў. Раней яго ніколі не апаганьвалі. Першы раз гэта здарылася сёлета ў студзені

У сакавіку замест збітага надпісу з каляровага металу зрабілі іншы – з пластмасы. Пратрымаўся ён крыху больш за тры месяцы.

 Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН