Пастаўкі трубаправоднай нафты з Расеі не патрапяць пад эмбарга?
Адпаведная выснова вынікае з праекту заявы лідараў ЕЗ, з якім азнаёмілася агенцыя Reuters.
Лідары ЕЗ павінны дамовіцца на саміце пра тое, што пакет санкцый, які рыхтуецца, павінен уключаць эмбарга на імпарт расейскай нафты, але выключаць пастаўкі сырой нафты па трубаправодзе.
„Еўрапейскі савет згодны з тым, што шосты пакет санкцый супраць Расеі будзе распаўсюджвацца на сырую нафту, а таксама нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў дзяржавы-члены, за часовым выключэннем сырой нафты, якая пастаўляецца па трубаправодзе”, — сказана ў праекце заявы.