Андрэй Паротнікаў: Ніякай супер-зброі не існуе



Пастаўкі Захадам пераносных ракетных комплексамі ва Украіну ў першыя тыдні вайны. Ці былі яны вырашальнымі для вайсковага поспеху?

Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту „Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў:

– Яны вельмі ўзмацнілі Украіну падчас баёў на малых дыстанцыях першапачатковага перыяду вайны. Ніякай супер-зброі не існуе гэта медыйны блеф. Няма такой „вундэрваффэ”, якая магла б вырашыць усе пытанні на полі бою. Калі мы кажам аб практычных выніках, то 60 адсоткаў расейскіх стратаў нанесла ўкраінская артылерыя. Артылерыя, якая выкарыстоўвае старыя савецкія сістэмы ўзбраення.

Заходнія пастаўкі зброі натхняюць украінцаў на досыць нетрывіяльныя ўчынкі. Так, паводле паведамленняў прэсы, некаторых нованароджаных хлопчыкаў называюць цяпер Байрактарамі, а дзяўчат Джавелінамі і Лэндлізамі.

Беларускае Радыё Рацыя