Гарадзенцам прадставілі пераможцаў прэміі Гедройца



Літаратурная імпрэза,  на якой гарадзенскай публіцы прадставілі намінантаў прэміі Гедройца, адбылася ў арт-галерэі “Крыга”. Шыкоўная менская дэлегацыя,  сярод якой былі Андрэй Хадановіч, Артур Клінаў, Павал Касцюкевіч прадставілі свае творы і распавялі некалькім дзясяткам гарадзенцам пра прэмію Гедройца.

XXIMG_6279 1

Мадэратарам сустрэчы быў паэт і кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч:

– Чацвёртае і можа на сёння найцікавейшае з некалькіх прычын мерапрыемства, імпрэза ў межах паездак паэтаў і празаікаў – пераможцаў прэміі Гедройца. Праект быў такі – цягам пары месяцаў азнаёміць самыя важныя беларускія гарады і чытаючую публіку з найцікавейшымі, актуальнымі, сучаснымі беларускімі літаратарамі і празаікамі.

Артур Клінаў прадставіў гарадзенцам не толькі свае раманы, сярод якіх ужо вядомыя “Шалом” і “Макалатура”, але і новыя нумары часопіса pARTisan , рэдакарам якога ён з’яўляецца.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня