Цэны ў крамах Duty Free адпусцілі ў „свабоднае плаванне”
Цэны ў беларускіх крамах бяспошліннага гандлю больш не рэгулююцца.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі пастанову Савета Міністраў ад 31 траўня. У дакуменце адзначаецца, што крамы Duty Free вызваляюцца ад патрабавання пра абмежаванне росту цэн не больш як на 1,2 працэнты ў месяц, таксама на іх распаўсюджваюцца нарматывы па рэнтабельнасці і гандлёвых надбаўках.
Фактычна цэны ў крамах Duty Free адпусцілі ў „свабоднае плаванне”. Выключэнне зроблена толькі для харчовых тавараў.