«Гістарычны этап» – Зяленскі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы і Качыньскім (абноўлена)



Міжурадавыя кансультацыі паміж Польшчай і Украінай,пачаліся ў Кіеве. Гэта першыя ў нашай гісторыі кансультацыі ў такім шырокім фармаце. Ініцыятыва гэтай сустрэчы прыйшла ад польскага ўрада і прэзідэнта Анджея Дуды.

Сёння, 1 чэрвеня, прэзідэнт Украіны Уладімір Зяленскі дзякаваў полькаму ўраду і грамадству за шырокамаштабную дапамогу.

Сабраліся два ўрады двух сяброўскіх краін. Мы павінны ведаць, што ў нас з вамі армія 80 мільёнаў людзей. І гэта вельмі вялікая армія. Сёння мы абараняемся. І ня дай Божа, бо мы ведаем, што гэта значыць, але вы павінны ведаць і ваш народ павінен ведаць, калі, не дай Божа, будзе небяспека ў будучым, то Украіна заўжды будзе першай краінай, якая прыйдзе на дапамогу сяброўскаму народу Рэспублікі Польшча.

Мэта кансультацыі – у першую чаргу ўзгадніць транспарт тавараў праз Польшчу, як да Украіны, так і з Украіны. А таксама дыпламатычная падтрымка Варшавы для Кіева на ўступленне Украіны ў ЕЗ.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім і кіраўніком кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Яраславам Качыньскім.

Сёння, 1 чэрвеня, у Кіеве адбыліся ўкраінска-польскія міжурадавыя кансультацыі.

«Нашы ўрады ўпершыню працуюць у такім фармаце. Гэта гістарычна, і я ўпэўнены, што гэта будзе прадуктыўна. Мы цэнім усю беспрэцэдэнтную падтрымку з боку Польшчы для Украіны і ўкраінцаў», — сказаў Зяленскі. Ён  адзначыў падтрымку Польшчы ў многіх сферах. У прыватнасці – дапамогу ў абароне, падтрымку грамадзян Украіны, якія былі вымушаныя з’ехаць у Польшчу, ратуючыся ад расейскай агрэсіі. У знак падзякі ад імя ўкраінскага народа Уладзімір Зяленскі ўручыў  Матэвушу Маравецкаму і Яраславу Качыньскаму дзяржаўныя ўзнагароды за дапамогу Украіне адстойваць яе незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

Адбылося сумеснае пасяджэнне ўрадаў дзвюх краін з удзелам прэм’ер-міністраў  Дзяніса Шмыгаля і Матэвуша Маравецкага.

На парадку дня: прававыя і сацыяльныя гарантыі для грамадзян Польшчы на ​​тэрыторыі Украіны, развіццё заходнеўкраінскай дзяржаўнай мяжы, супрацоўніцтва ў кантролі пры перасячэнні ўкраінска-польскай мяжы.

Фота gazeta.ua.